государственное учреждение образования "Ясли - сад №7 г. Несвижа"

Отдел образования, спорта и туризма Несвижского райисполкома

Беларуская старонка

Кую, кую ножку


Кую, кую ножку. 
Паеду ў дарожку, 
За чатыры мілі, 
Па масла, па сыры. 
Дарожка крывая, 
Кабылка кульгае, 
Напраўлю цялежкі, 
Паеду ў арэшкі. 
Стану я іх трэсці, 
Будуць дзеткі есці. 

Мышка


— Мышка, мышка, дзе была? 
— Далёка. 
— Што рабіла? 
— Кросны ткала. 
— А што заткала? 
— Кусок сала. 
— А дзе падзела? 
— Мышка з'ела. 
— А дзе тая мышка? 
— У норку паляцела. 

Каза рагатая


Ідзе каза рагатая, 
Ідзе каза, ідзе, 
Барадой трасе. 
"Хто соску не сасе, 
Малачка хто не п'е - 
Таго-буІ Забаду, 
На рогі пасаджу". 

 

 



Кукарэку, певунок!


Кукарэку, певунок! 
Пашый хлопцу кажушок, 
Пашый штонікі з шаўкоў, 
З залаценькіх паяскоў. 
І пашыў ён, і надзеў, 
І ў люстэрка паглядзеў. 

Гого-гого, гусачок!


Гого-гого, гусачок! 
Зрабі хлопчыку свісток 
З беласнежнага крыла, 
Ды з бліскучага пяра. 
І зрабіў ён, і падаў, 
І сыночак заіграў. 

Белка


Сядзіць, сядзіць белка 
На арэхавым кусце, 
Арэшачкі лушча, 
Шкарлупкі кідае, 
Вочкамі міргае. 

Ой, люлі, люлі, люлі


Ой люлі, люлі, люлі, 
Прыляцелі жураўлі. 
Журавелькі доўганогі 
Не знайшлі сабе дарогі. 
Яны селі на вароты, — 
А вароты скрыгі... скрып... 
Не будзіце нашу дзетку, 
Наша дзетка спіць, спіць. 

 

Люлі, люлі


Люлі, люлі, люлі, 
Прыляцелі куры. 
Селі на варотах 
У чырвоных ботах, 
Сталі сакатаці. 
Што курачкам даці? 
Ці ячменьку жменьку? 
Ці гарошку трошку? 
Ці жыта карыта? 
Ці бобу каробу? 
Трэба даць ім грэчкі, 
Каб неслі яечкі. 

Горкай, горкай, горачкай


Горкай, горкай горачкай, 
Шоў малы Ягорачка. 
Ваўкоў не баяўся, 
Страхаў не пужаўся. 
Пратаптаў Ягорачка 
Сцежачку да горачкі. 
Выразаў Ягорачка 
Дудачку-свісцёлачку, 
І свістаў ён птушачкай, 
Птушачкай-пяюшачкай. 
Горкай, горкай, горачкай 
Шоў малы Ягорачка. 

У куце сядзіць мядзведзь
У куце сядзіць мядзведзь, 
Хустку вышывае, 
А лісічка невялічка 
Хатку прыбірае. 
А каток пячэ аладкі, 
Маслам падлівае. 
Мышанятка жвава, гладка 
Катку памагае. 

Блішчыць лядок


Блішчыць лядок аж страх, 
Трашчыць лядок трах, трах. 
Імчу па ім канём, 
Лячу па ім віхром. 
Я скок, аж дым дыміць, 
Сняжок кругом пыліць. 

Апсік, апсік, каточак


Апсік, апсік, каточак, 
Не хадзі ты ў садочак 
І не тапчы кветачак 
І не будзі дзетачак. 
Няхай кветачкі цвітуць, 
Няхай дзетачкі заснуць. 
Люлі, люлі, дзеці, спаць, 
А я буду калыхаць. 

Ой, бычок, мой бысенька


Ой, бычок, мой бысенька, 
Залатая лысінка, 
Бадучыя рогі, 
Тупучыя ногі. 
Паціханьку ты хадзі 
І дзіцятка не будзі. 

Верабейчык


Верабейчык скача, скача, 
Яму холадна, няйначай, 
Бо мароз трашчыць, 
Бо сняжок блішчыць. 

 

 

Пайшоў каток у лясок


Пайшоў каток у лясок, 
Знайшоў каток паясок, 
А котачка адняла 
І дзіцяці аддала. 
Пайшоў каток на таржок. 
Купіў каток піражок. 
Ці самому есці, 
Ці дзіцяці несці? 
Сам разок укушу 
І дзяцяці аднясу. 

Люлі, люлі, люлі


Люлі, люлі, люлі, 
Палез кот па дулі, 
Памарозіў лапкі, 
Палез на палаткі. 
Сталі лапкі грэцца, 
Недзе кату дзецца. 
Няхай каток не вурчыць, 
А дзіцятка спіць, маўчыць. 

Сядзіць коцік на кухні


Сядзіць коцік на кухні, 
З плачу вочкі папухлі. 
Чаго, коціку, плачаій, 
Ці не есцікі хочаш? 
— Я есцікі не хачу, 
З бяды-жаласці плачу: 
Зіна мядок злізала 
І на мяне сказала. 
Зіна, мёду не ліжы, 
На коціка не кажы. 

 

 

Сарока


Чыкі, чыкі, сарока, 
А дзе была? 
-Далёка. На сяле, на таку. 
Што рабіла? 
— Талаку, 
Дзеткам кашку варыла, 
На прыпечку студзіла, 
Чарпаком мяшала, 
Дзеткам давала. 
Гэтаму дала, 
Гэтаму дала, 
Гэтаму дала, 
Гэтаму дала, 
А гэтаму не дала. 
Гэты мал, круп не драў, 
Дзяжы не мясіў, 
Вады не насіў. 

Верабей


Чы-чы, чы-чы, верабей, 
Не клюй маіх канапель, 
Бо я табе, вераб'ю, 
Кійком ножку пераб'ю. 
Верабейка паслухаў, 
Канапелек не чапаў, 
Стаў лавіць ён мошачку, 
Зламаў сабе ножачку. 
Я на тую ножачку 
Пашыю панчошачку, 
А на тое цельца 
Вытку палаценца. 

Люлі, люлі


Люлі, люлі, люлі, 
Кот схадзіў у дулі. 
Наеўся, напіўся 
Дый важным зрабіўся, 
Сеў сабе на зэдлі, 
Зайграў на басэтлі, 
Працаваць не хоча, 
Сам сабе мармоча: 

"— Муры, муры, мыра 
Не хачу ні сыра, 
Ні кавалка сала, 
Мне ўсяго дастала..." 
Грае кот і жмурыцца, 
Нешта з норкі курыцца. 
Люлі, люлі, люшанькі, 
Стрыгуць ў ката вушанькі, 
Хвост вужакай круціцца, 
Капцюры вон лупяцца. 

З цёмнай норкі-дзірачкі 
Ля ката, ля мурачкі 
Мышка паказалася, 
Кругом азіралася, 
Паветрыка нюхала, 
Дый вухам ўсё слухала... 

Сцеражыся, мышанька, 
Будзе бяда-ліханька... 
Коціка не бачачы, 
Пайшла мышка, скачачы... 

Ой, бяда ўжо блізіцца. 
Кот на лапкі нізіцца, 
Сыру, сала кот не хочыць, 
А на мышку капцюр точыць. 
Да мышэй ён, калі й сыты, 
Вораг — страшны і сярдзіты. 

Камарова смерць


Камарова смерць 
Гэй, у лесе, пры даліне, 
У нас сталася бяда: 
У даліне, у гушчары, 
Калыхаліся камары; 
Дуб да дуба пахіліўся, 
Камар з дуба зваліўся... 
Аб дубовую кару 
Пабіў камар галаву; 
Пабіў камар патыліцу 
Аб дубову караніцу; 
Ой, пабіў камар бакі 
Аб дубовыя сукі; 
Камарова смерць 
Гэй, у лесе, пры даліне, 
У нас сталася бяда: 
У даліне, у гушчары, 
Калыхаліся камары; 
Дуб да дуба пахіліўся, 
Камар з дуба зваліўся... 
Аб дубовую кару 
Пабіў камар галаву; 
Пабіў камар патыліцу 
Аб дубову караніцу; 
Ой, пабіў камар бакі 
Аб дубовыя сукі; 
Ой, пабіў камар калені 
Аб дубовыя карэнні! 
А як далі мухам знаць, 
Прыляцелі ратаваць: 
— Камарочку, родны браце, 
Як-жа цябе ратаваці? 
— Пасылайце да аптэкі, 
Ці не будзе трохі лепей... 
— Камарочку, родны браце, 
Дзе-ж нам цябе пахаваці? 
— Не хавайце край даліны, 
Бо вырыюць мяне свінні; 
Не хавайце край дарогі, 
Бо дратаваць будуць ногі; 
Пахавайце ў цёмным лесе 
Пры зялёненькім арэсе! 
Будуць арэхі шчыпаць 
І камара ўспамінаць.

 

Крыніцы:

 

  1. Жабко, Я. Г. Катится по небу солнышко: песни для детей дошкольного возраста (от 3 до 7 лет) : пособие для педагогов учреждений дошкольного образования / Я.Г. Жабко. — Минск : Аверсэв, 2016. — 104 с.

 

  1. Старжынская, Н.С. Развіццё беларускага маўлення дашкольнікаў ад 6 да 7 гадоў: вучэб. нагляд. дапам. для педагогаў устаноў дашк. адукацыі з рус. мовай навучання / Н.С. Старжынская, Д.М. Дубініна. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2016. – 60 с.: іл.
  2. Хадановіч, Л.С. Падарожжа ў свет музыкі: вучэб. дапаможнік для выхаванцаў старшых груп (ад пяці да шасці гадоў) устаноў дашк. адукацыі/
    Л.С.Хадановіч.11­е выд. Мінск: Нац. ін­т адукацыі, 2016.64с: іл.(ВМК «Мае першыя ўрокі»).

Есть вопрос или комментарий?..


Ваше имя Электронная почта
Получать почтовые уведомления об ответах:

| Примечание. Сообщение появится на сайте после проверки модератором.


Вернуться в раздел Беларуская старонка

Контакты

2018 ГОД МАЛОЙ РОДИНЫ

Несвижский ООС и Т

МОГИЛЁВ- молодежная столица 2018