государственное учреждение образования "Ясли - сад №7 г. Несвижа"

Управление по образованию, спорту и туризму Несвижского райисполкома

Беларуская старонка

Ссылка: http://kazki.unicef.by

Для большасці дашкольнікаў першай мовай, на якой яны вучацца гаварыць і думаць, з'яўляецца руская. У той жа час дзеці даволі рана далучаюцца да беларускай мовы, чуючы яе па радыё, тэлебачанні, ад некаторых дарослых і ў дзіцячым садзе, на асобных занятках. 
    Аднак паўнавартасна
е беларускамоўнае асяроддзе ў дашкольнікаў адсутнічае. Больш за тое, дзеці могуць карыстацца рускай мовай нават тады, калі да іх звяртаюцца па-беларуску, ведаючы, што іх разумеюць.
Такім чынам, гэта патрабуе спецыфічных падыходаў да навучання дзяцей беларускай мове.Творы фальклору сваім зместам і формай найлепшым чынам дапамогуць ў гэтым. Паступова яны ўводзяць 
дзіця ў стыхію народнага слова, раскрываюць яго багацце і прыгажосць. Народныя казкі спрыяюць засваенню ўсіх формаў мовы, якія даюць магчымасць выпрацоўкі ў дзяцей ўласных моўных навыкаў. Казкі — гэта цэлы чароўны свет, у якім Вы, бацькі, падарожнічаеце разам, трымаючыся за рукі. Свет, у якім Ваша дзіця можа стаць веліканам і навучыць Вас, дарослага чалавека, чаму-небудзь новаму. Размаўляйце, чытайце казкі сваім дзецям на беларускаяй мове. А мы вам у гэтым дапаможам. 

Есть вопрос или комментарий?..


Ваше имя Электронная почта
Получать почтовые уведомления об ответах:

| Примечание. Сообщение появится на сайте после проверки модератором.


Вернуться в раздел Беларуская старонка

Контакты

2018 ГОД МАЛОЙ РОДИНЫ

Несвижский ООС и Т

МОГИЛЁВ- молодежная столица 2018